Постановление МК РБ 62 01.10.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Будынак былога камерцыйнага вучылішча" па вул. Леніна, 104 у г. Слуцку Слуцкага раёна Мінскай вобласці
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 кастрычніка 2021 г. № 62
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога камерцыйнага вучылішча» па вул. Леніна, 104 у г. Слуцку Слуцкага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога камерцыйнага вучылішча» па вул. Леніна, 104 у г. Слуцку Слуцкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр А.М.Маркевіч
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
01.10.2021 № 62
ПРАЕКТ
зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога камерцыйнага вучылішча» па вул. Леніна, 104 у г. Слуцку Слуцкага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Будынак былога камерцыйнага вучылішча» па вул. Леніна, 104 у г. Слуцку Слуцкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2.«Будынак былога камерцыйнага вучылішча» па вул. Леніна, 104 у г. Слуцку Слуцкага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка- культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000666 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 г. № 607 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».
3.Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны цэнтр «Рэстабіліс» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга «Інстытут Белдзяржпраект».
4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту, з улікам горадабудаўнічага праекта «Генеральны план г. Слуцка Мінскай вобласці. Карэкціроўка», распрацаванага навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА».
6.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы культурнага пласта (слоя).
7.Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца. Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
8.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) вызначана, зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе захавання з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Плошча ахоўнай зоны складае 1,0 га.
9.Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 1 (53°01'11.32''; 27°32'36.28'') да паўднёва-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Леніна да кропкі 2 (53°01'12.66''; 27°32'33.20'');
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 2 уздоўж паўднёва-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Леніна да кропкі 3 (53°01'16.12''; 27°32'38.17'');
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 3 у створы з паўднёва-заходнім фасадам будынка па вул. Леніна, 18 да кропкі 4 (53°01'14.58''; 27°32'41.19'');
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 4 да кропкі 1.
10.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэннях, без распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленным парадку навукова-праектнай дакументацыі;
правядзенне работ на культурнай каштоўнасці (гістарычна каштоўная забудова – будынак цэха па вул. Леніна, 116), якімі прадугледжаны змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і гістарычным архітэктурным рашэннях дадзенага будынка, з мэтай забеспячэння цэласнага ўспрымання гістарычнай забудовы, у тым ліку будынка гісторыка-культурнай каштоўнасці, і выключэння пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка- культурнай каштоўнасці, гістарычна каштоўных будынкаў і не ўлічвае характар гістарычнага асяроддзя;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку, без выкарыстання традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў і без уліку характару гістарычнага асяроддзя, у тым ліку узвядзенне аб’ёмных канструкцый (альтанкі, пергалы і іншыя аналагічныя аб’екты);
правядзенне работ па рэканструкцыі дысгарманічнай забудовы з павелічэннем іх аб’емна прасторавага рашэння.
11.Рэкамендуюцца работы па дэмантажу дысгарманічнай забудовы і дысгарманічнай агароджы з бетонных блокаў.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
12.Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычнага маштабу забудовы, размешчанай у непасрэднай блізкасці ад гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў двух рэжымаў утрымання.
13.Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання вызначаны на паўднёвым захадзе ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,80 га.
14.Мяжой тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 1 (53°01'11.32''; 27°32'36.28'') у створы з паўднёва-заходнім фасадам будынка па вул. Леніна, 116 да праезнай часткі вул. Леніна да кропкі 2 (53°01'12.66''; 27°32'33.20'');
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 2 уздоўж паўднёва-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Леніна да перакрыжавання з праезнай часткай 2-га зав. Карла Лібкнехта да кропкі 10 (53°01'09.85''; 27°32'29.19'');
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 10 па праезнай частцы 2-га зав. Карла Лібкхнехта праз кропку 9 (53°01'9.53''; 27°32'29.09'') да кропкі 8 (53°01'08.96''; 27°32'32.71'');
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 8 у створы з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі 1.
15.Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання вызначаны на паўднёвы ўсход ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,93 га.
16.Мяжой тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 1 па паўднёва- ўсходняй мяжы ахоўнай зоны да кропкі 4 (53°01'14.58''; 27°32'41.19'');
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 4 у створы з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі 5 (53°1'13.26''; 27°32'44.04'');
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 5 да кропкі 6 (53°01'09.84''; 27°32'39.00'');
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 6 да кропкі 1.
17.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, у тым ліку рэканструкцыя існуючай забудовы, вышэй за два паверхі (вышэй 8 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху);
правядзенне работ па рэканструкцыі на тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання дысгарманічнага будынка былой прахадной кансервавага завода, акрамя яго дэмантажу;
правядзенне работ па рэканструкцыі на тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання дысгарманічнай забудовы (будынкаў былых цэхаў кансервавага завода, агароджы з бетонных блокаў), акрамя іх дэмантажу;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
18.Участак зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання вызначаны на поўдзень ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча тэрыторыі ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,53 га.
19.Мяжой участка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 1 па паўднёва- заходняй мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 6;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 6 у створы з паўднёва-ўсходняй мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да праезнай часткі 2-га зав. Карла Лібкнехта да кропкі 7 (53°01'08.26''; 27°32'36.77'');
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 7 уздоўж праезнай часткі 2-га зав. Карла Лібкнехта да кропкі 8 (53°01'08.96''; 27°32'32.71'');
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 8 па паўднёва- ўсходняй мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 1.
20.На тэрыторыі ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за пяць паверхаў (вышэй 15 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху);
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
21.Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з ахоўнай зонай.
22.Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
Дадатак
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога камерцыйнага вучылішча» па вул. Леніна, 104 у г. Слуцку Слуцкага раёна Мінскай вобласці
СХЕМА
зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
Другие НПА
Решение Барановичский горисполком №2636 от 25.10.2021 О минимальном количестве рабочих дней для участия безработных в оплачиваемых общественных работах в 2022 году Решение Малоритский райисполком №1341 от 26.10.2021 Об установлении брони нанимателям для приема на работу граждан на 2022 год Решение Барановичский райисполком №1271 от 01.11.2021 Об установлении средних нормативов потребления тепловой энергии на подогрев воды Решение Барановичский райисполком №1272 от 01.11.2021 Об установлении средних нормативов потребления тепловой энергии на отопление Решение Ганцевичский райисполком №1044 от 29.10.2021 Об установлении брони нанимателям на 2022 год Решение Дрогичинский райисполком №1424 от 25.10.2021 Об установлении брони на 2022 год Решение Барановичский райисполком №1273 от 01.11.2021 О возмещении затрат на строительство объектов распределительной инженерной и транспортной инфраструктуры Решение Барановичский райисполком №1274 от 01.11.2021 Об изменении решения Барановичского районного исполнительного комитета от 14 декабря 2020 г. № 1664 Решение Ельский райисполком №1120 от 02.11.2021 Об утверждении Инструкции о порядке выплаты единовременного пособия в случае смерти государственного служащего Решение Докшицкий райсовет №153 от 26.10.2021 Об изменении решения Докшицкого районного Совета депутатов от 30 декабря 2020 г. № 110